Архив новостей - Лахвенская я/с-СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

Сустрэча з агняборцамі

31.03.2021

Сустрэча з агняборцамі

31 сакавіка нашу школу наведала брыгада пажарных ПАСП-14 в. Любань: камандзір аддзялення Скіба Валерый Мікалаевіч і вадзіцель Калянковіч Віталь Іванавіч.

Работнікі пажарнай часці прадэманстравалі спецыяльную пажарную тэхніку і пажарна-выратавальны інвентар, паказалі прадметы баявога адзення. Вучни нашай школы з цікавасцю ўсё разглядалі, слухалі расповед гасцей, прымяралі баявое адзенне. Школьнікі даведаліся шмат цікавага: для чаго пажарным патрэбен спецыяльны касцюм, з дапамогай чаго пажарныя дыхаюць у задымленых памяшканнях, чым укамплектавана машына, якімі сродкамі пажарныя карыстаюцца пры тушэнні пажараў. Пажарная машына прадназначана для ліквідацыі пажараў, а галоўнае — для выратавання людскіх жыццяў і аб’ектаў прыроды.

Агняборцы расказалі аб прызначэнні кожнага прадмета, які знаходзіўся ў машыне. Мы даведаліся , што ў арсенал пажарнага абавязкова павінны уваходзіць: вогнетушыцель, хлапушка, дыэлектрычныя боты, пальчаткі і інш.

Таксама госці расказалі, як патрэбна паводзіць сябе на вуліцы і дома, як не дапусціць пажару і што рабіць, калі пажар усё-такі здарыўся.

У заключэнні сустрэчы пажарныя нагадалі ўсім аб правілах пажарнай бяспекі ў вясенні перыяд. А яшчэ ўсе жадаючыя змаглі сфатаграфавацца ў пажарнай машыне.

Для нас гэтая сустрэча стала пазнавальнай і запамінальнай, выклікала павагу да прафесіі пажарнага

 

Вучань 7 класа

ДУА “Лахвенская яслі-сад-

Сярэдняя школа Лунінецкага раёна”

Кудрашоў Арцём