Архив новостей - Лахвенская я/с-СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

Цікавы ўрок літаратуры

11.11.2021

9 лістапада ў "Лахвенскай яслі-сад-сярэдняй школе Лунінецкага раёна" настаўніца Крывулец Валянціна Леанідаўна правяла абагульняючы ўрок у 6 класе па тэме "Мой свет загадак і цудаў". Мэтай гэтага ўрока былі словы Анатоля Бутэвіча "...Веданне сваёй гісторыі - гэта добры шанц не знікнуць у невядомасці, не растварыцца ў часам багацейшай і больш даследаванай гісторыі іншых народаў".       Вучні зачытвалі цікавыя звесткі пра багоў і духаў, малявалі малюнкі, сістэматызавалі матэрыял у гульнёвай форме. У канцы ўрока вучні падмацавалі свае веды тэстам.    Дзеці з задавальненнем чакаюць наступнага ўрока літаратуры.