Архив новостей - Лахвенская я/с-СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

Акцыя "Люблю цябе, родная мова!"

25.02.2022

Каб белы свет не здаўся вузкім,
Каб годна жыць паміж людзей,
Любіце мову беларуску,
Любіце з кожным днём мацней.
У рамках тыдня роднай мовы 25 лютага ў школе праходзіла акцыя "Люблю цябе, родная мова!" Вучні прыгадалі радкі з вершаў, прыказкі, прымаўкі, крылатыя выразы на роднай мове. Таксама ў гэты дзень вучні 6-11 класаў прынялі ўдзел у конкурсе "Я - аператар" (здымалі відэаролікі па творах беларускіх аўтараў).