Архив новостей - Лахвенская я/с-СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

Дзень беларускага пісьменства і друку.

05.09.2022

5 верасня ў ДУА "Лахвенскай сярэдняй школе" прайшло мерапрыемства прысвечанае Дню беларускага пісьменства і друку. Вучні 5-6 класаў прынялі актыўны ўдзел у гульні "З любоўю да роднага слова". Гульня складалася са станцый, а паміж станцыямі вучні чыталі вершы на беларускай мове. Пераможцы атрымалі салодкія пачастункі. Настаўніца беларускай мовы і літаратуры закончыла гульню словамі, што мова і гісторыя будзе жыць да таго часу, пакуль яе вывучаюць, шануюць і цікавяцца ёю. Беражыце сваю спадчыну, беражыце памяць і карані, каб можна было гэты скарб перадаць нашчадкам.