Архив новостей - Лахвенская я/с-СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

Тыдзень беларускай мовы

05.12.2023

З 27 лістапада па 2 снежня ў ДУА "Лахвенская сярэдняя школа" прайшоў прадметны тыдзень беларускай мовы і літаратуры.
У кабінеце беларускай мовы быў аформлены этнаграфічны куток.
На працягу ўсяго тыдня з вучнямі праводзіліся гульні: "Крыжыкі-нулікі", "Геаграфія беларускай мовы", "Знаўцы беларускіх прыказак і прымавак" і г.д. Вучні з цікавасцю разгадвалі крыжаванкі, рэбусы, загадкі. Таксама былі праведзены такія мерапрыемствы як віктарына
 "Спадчына роднага краю", конкурсы: "У вандроўку з фотакамерай" і "Я - аператар". На перапынках гучалі песні беларускіх выканаўцаў. А 2-га снежня вучні наведалі Лунінецкі краязнаўчы музей. Тыдзень быў цікавы і карысны. Пераможцы былі ўзнагароджаны.